ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…»
з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года.

Карціны для Наталлі Жыгамонт — не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае «жыццё» палатна.

У жывапісе Наталля імкнецца дасягнуць гармоніі як балансу паміж рацыянальным і пачуццёвым патэнцыялам. Гэта тое, што дае мастачцы магчымасць жыць і развівацца ў творчым пошуку.

Канцэпцыя выставы спалучае ў сабе два ўзаемадапаўняльныя напрамкі творчасці Наталлі Жыгамонт: жывапіс і арт-тэрапія.

Экспазіцыя ўяўляе сабой своеасаблівую «лабараторыю» для дыялога з гледачамі. Аб чым маўчаць карціны на сценах у зале, аўтар прапануе падумаць самастойна.

Выстава аб’яднана агульнай назвай і атмасферай, у якой кожны чалавек, магчыма, знойдзе нешта для асабістых разважанняў. Кампазіцыя, сюжэты карцін і калажаў, а таксама фрагменты работ розных перыядаў у метафарычных асацыятыўных картах “Колеры і Пачуцці. Тэмы і варыяцыі» ствараюць у галерэі атмасферу, у якой жыве аўтар. Гледачы змогуць стаць непасрэднымі ўдзельнікамі жывапіснага ўспрымання прасторы і часу, пабыць усярэдзіне каларыту, які выходзіць за рамкі карцін і пераходзіць на прадметы. Любы жадаючы можа прыслухацца да ўласных пачуццяў, падумаць з алоўкам у руках і памаляваць.

У экспазіцыю ўвайшла серыя калажаў, якія ўяўляюць сабой своеасаблівыя колера-пластычныя канструкцыі, пры счытванні якіх лёгка нараджаюцца асацыяцыі з пачуццямі і станамі чалавека.

Арганізацыя выставачнай прасторы раскрывае непасрэдна жывапісную іпастась Наталлі Жыгамонт. Яе карціны як бы працяты ўспалохамі святла, мяккім мігаценнем, каляровымі агнямі … і нясуць выключна тэрапеўтычна-светлыя эмоцыі.

Малюючы простыя і жыццёвыя сюжэты, Наталля вучыць гледача шчыра цешыцца імгненням жыцця, прыкмячаць важныя і цёплыя моманты ў яе паўсядзённым плыні.

Наталля Жыгамонт аўтар сацыякультурнага праекта «Азбука пачуццяў» для дзяцей і дарослых. Цягам працы выставы яна правядзе творчыя сустрэчы і майстар-класы, на якіх будзе адказваць на пытанні ўдзельнікаў, дапаўняючы разам з імі бягучы момант часу новымі сэнсамі.

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ! 23 лютага 2023 года ў 18.00 у Палац мастацтва на адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу «ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…» Выстава жывапісу, у якой удзельнічаюць мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прысвечана 100-годдзю народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва (1923-2021). Нагадаем, што Леанід Дзмітрыевіч быў першым сакратаром праўлення Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: АЛЯКСАНДР ФІНСКІ. 21.01-05.03.2023

  Выстава скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара. Аляксандр Фінскі нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў в. Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер – Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка), а ў 1977 абараніў дыплом у Беларускім дзяржаўным

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАТОЛЬ МАРКЕВІЧ: ЗАДАЧЫ САЮЗА НА БЛІЖЭЙШЫЯ ТРЫ ГАДЫ

  15 снежня ў Мінску прайшоў XXVI з’езд Беларускага саюза мастакоў. Перад дэлегатамі выступіў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Гаворачы аб задачах саюза на наступныя тры гады, Міністр назваў важнейшыя сярод іх: стварэнне твораў мастацтва патрыятычнай тэматыкі, правядзенне выставак і пленэраў, прысвечаных важным падзеям у жыцці Беларусі, праца з творчай моладдзю.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »