АЛЯКСАНДР КОЗЕЛ. СКУЛЬПТУРА. ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМЯ А.БЕМБЕЛЯ. З 24.01.2024

Сябры!
Запрашаем пазнаеміцца са скульптурнымі творамі Аляксандра Козела ў зале імя А.Бембеля Беларускага саюза мастакоў (вул.Якуба Коласа 29а).

Адкрыццё праекта адбудзецца сёння 24 студзеня (серада) у 17.00

Козел Аляксандр Іванавіч

Н. 26.2.1951, в. Лучынскія Мінскага р-на.

Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1983).
Працуе ў манум., станковай і мемар. скульптуры. Матэрыял — мармур, граніт.
3 1987 удзельнік маст. выставак.
З 2002 — сябра Беларускага саюза мастакоў.

Яго аўтарству належаць такія скульптуры як “Галгофа” (царква Марыі Магдаліны, Мінск), “Галгофа” (Задомля, Мінскі раён), “Папараць-кветка” (“Піянерскі парк”, г. Гомель), “Роздум пры свячах”, “Успамін-2”, “Фантазія” (г. Магілёў), “Чаканне мацярынства” (г. Люберцы, Расія), кампазіцыя, прысвечаная І. Бродскаму, і шмат іншых тэматычных кампазіцый. У тым ліку Аляксандрам Іванавічам былі выкананы мемарыяльныя партрэтныя выявы знакамітых дзеячаў культуры Беларусі.

З 2007 г. пачаў працаваць як пісьменнік і драматург, друкуецца ў газеце “Культура” (п’есы “Маленькі Ясь і Папараць-кветка”, “Чароўны пялестак”), у часопісах “Вожык”, “Маладосць”, “Куфэрак”, “Планета сям’я”, а таксама ў дзіцячых часопісах “Вясёлка”, “Островок”, “Рюкзачок”, “Качели”, “Детская площадка”. Шэраг казак аўтара прагучаў на нацыянальным беларускім радыё

Творы знаходзяцца ў галереях і прыватных калекцыях.

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА » 1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча! Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы. Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! 23 МАЯ 2021 ГОДА ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ВІЦЕБСКІ МАСТАК-АВАНГАРДЫСТ, ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ САЛАЎЁЎ

СПАЧУВАЕМ! Беларускі саюз мастакоў глыбока смуткуе з прычыны смерці нашага калегі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага мастака САЛАЎЁВА Аляксандра Аляксандравіча (Віцебск). Яму было 94 гады. Развітанне з Аляксандрам Аляксандравічам Салаўёва адбудзецца 25 мая 2021 года з 10.00 да 12.00 у Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск). Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў – легендарная

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »