29.01.2024 — ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЯ ЛЕАНТОВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

29 студзеня спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму мастаку дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва Валерыю Аляксеевичу ЛЕАНТОВІЧУ.

Зычым Валерыю Аляксеевічу здароўя, моцы, выдатнага настрою і шмат гадоў наперадзе!

Валерый Леантовіч нарадзіўся 29 студзеня ў 1939 годзе, у горадзе Горлаўка, Данецкай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва і быў запрошаны на пасаду мастака Мінскага фарфоравага завода (1964). З 1966 па 2004 гады – галоўны мастак завода. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1983).

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.

Валерыя Аляксеевіч Леантовіч распрацаваў для масавай вытворчасці шмат узораў сервізаў, ваз, падсвечнікаў, дэкаратыўных талерак і кампазіцый.
Акрамя гэтага з’яўляеца аўтарам дэкаратыўнага пано ў рэстартане “Вячэрні” (1974) і аэравакзала аэрапарта “Мінск-1” (1980).

Работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах БСМ, Нацыянальным гістарычным музеі.

Светлай памяці мастака Уладзіміра Лісавенкі

На 62-м годзе жыцця 9 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ЛІСАВЕНКА, выдатны беларускі творца, аўтар яркіх эксперыментальных габеленаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі мастацкага тэкстылю, і Беларускага саюза дызайнераў. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЦЭНТРАЛЬНЫ ДОМ АФІЦЭРАЎ: ДА 20-ГОДДЗЯ СТУДЫІ ВАЕННЫХ МАСТАКОЎ

Да 20-годдзя Студыі ваенных мастакоў 18 снежня ў 14.00 у дзяржаўнай культурна-дасугавай установе «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» адкрываецца выстава студыі ваенных мастакоў «Айчыне служым», якая прысвечана 20-годдзю студыі. Ужо дваццаць гадоў у Цэнтральным доме афіцэраў дзейнічае Студыя ваенных мастакоў, якая развівае ваенна-гістарычныя і героіка-патрыятычныя тэмы ў выяўленчым мастацтве. Каля вытокаў стварэння студыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »