АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА «ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ». 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі. Аляксандр Матвеенка праз свае работы знаёміць гледача з утульнымі мясцінамі Чэрыкава.

Чэрыкаў – невялікі беларускі горад, які размяшчаецца на беразе маляўнічай ракі Сож у Магілёўскай вобласці. Горад мае багатую гісторыю і дзівосную прыроду, з’яўляецца адным з самых прыгожых і цудоўных куткоў нашай краіны.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены краявіды, напісаныя мастаком у розныя перыяды творчасці. Аляксандр Матвеенка ў сваіх работах шчыра любуецца кожным момантам жыцця прыроды. Майстар малюе пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці фарбаў мастак знаходзіць пяшчотную нотку спакою. Для яго краявідаў характэрны вытанчанае пачуццё колеру, густ, адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды.

Мастака прыцягвае як чыстая, некранутая прырода, так і прыкметы сучаснасці, якія змяняюць звыклы прыродны краявід. На работах А. Матвеенкі занатавана шмат непаўторных, вельмі прыгожых куткоў роднага краю: бярозавы гай, бязмежныя палі, лясныя паляны, вёсачкі ў адталым снезе, гарачае лета… Яго пейзажныя творы, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца маляўнічым эпасам беларускай зямлі.

Аляксандр Яўгенавіч Матвеенка нарадзіўся 23 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Беразякі, Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1981 па 1985 гг. працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце. З 2000 года – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстава працуе да 14 мая 2023 года

ВІЦЕБСК. ДВА ПОЗІРКІ — АДЗІН ШЛЯХ. ВЫСТАВА МІХАІЛА ЛЯЎКОВІЧА І ЛЕАНІДА МЯДЗВЕДЗСКАГА

15 сакавіка 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылась выстава жывапісу двух мастакоў Міхаіла Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага «Два позіркі — адзін шлях». На выставе прадстаўлены жыццярадасныя, святочныя, яркія абстрактныя жывапісныя кампазіцыі, выкананыя прызнаным рэалістам і акварэлістам Міхаілам Ляўковічам на працягу апошніх 4-х гадоў. Жыццё і творчасць мастака Леаніда Леанідавіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют. Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч — родапачынальнік так званага «бабруйскага стылю» ў кераміцы, арганізатар

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Памёр знакаміты беларускі скульптар Валянцін Занковіч

Вядомы беларускі скульптар, удзельнік стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой», Валянцін Занковіч памёр на 89-ым годзе жыцця, паведаміў член камісіі па міжнародных справах Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. Занковіча па правах лічаць метрам савецкай і беларускай архітэктуры і скульптуры. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1937 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура)

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »