ВІЦЕБСК. ДВА ПОЗІРКІ — АДЗІН ШЛЯХ. ВЫСТАВА МІХАІЛА ЛЯЎКОВІЧА І ЛЕАНІДА МЯДЗВЕДЗСКАГА

15 сакавіка 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылась выстава жывапісу двух мастакоў Міхаіла Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага «Два позіркі — адзін шлях».

На выставе прадстаўлены жыццярадасныя, святочныя, яркія абстрактныя жывапісныя кампазіцыі, выкананыя прызнаным рэалістам і акварэлістам Міхаілам Ляўковічам на працягу апошніх 4-х гадоў.

Жыццё і творчасць мастака Леаніда Леанідавіча Мядзведскага таксама звязаны з Віцебскам. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 прац, напісаных аўтарам за апошнія 20 гадоў. Партрэты, пейзажы, нацюрморты, у якіх уражанні, эмоцыі і, вядома ж, уласны погляд на навакольны свет.
Таленавітыя мастакі, яркія прадстаўнікі віцебскай школы, трансфармуюць свет з дапамогай ліній і колеру ў абстрактныя, асацыятыўныя палотны.

Выстава будзе працаваць да канца красавіка.

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі. Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі. Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »