ПЛАСТ. КВАДРАТ — 2024. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02.-25.02.2024
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” 1 лютага 2024 года ў 18.00 адкрываецца выставачны праект керамікі і шкла “Пласт. Квадрат”. Куратары праекта – Вольга Сямашка і Ганна Амбросава. Выстава керамікі і шкла, як правіла, – гэта мікс розных форм, але ў праекце “ПЛАСТ. КВАРАТ” куратары абмежавалі мастакоў-удзельнікаў “плоскасцю”. Плоскасць можа быць вертыкальнай, гарызантальнай – яна…
