ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: АЛЯКСАНДР ЗАБАЎЧЫК. 16.05-17.06.2023

16 мая а 18.00 гадзіне ў “Галерэі Мастацтва” ГА “БСМ” адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы жывапісу і графікі Аляксандра ЗАБАЎЧЫКА.

У прадстаўленых у экспазіцыі творах прысутнічае эфект рапіда — запавольвання часу, выяўленага праз візуальныя вобразы. Гледачу даецца магчымасць углядання і павольнага счытвання хутказнікаючых выяў. Гэтаму садзейнічае разбіццё прасторы твораў на «тонкія» планы, калі кожны новы крок у глыбіню кладзецца не далёка ад папярэдняга. Эстэтычная інтуіцыя мастака дазваляе стварыць такі эфект пры дапамозе руху фактуры, складаных абрысаў плямаў і мінімалістычнага набору фарбаў.

І чорна-белая графіка і жывапіс Алеся Забаўчыка нараджае адчуванне не экспрэсіўнасці працэсу, а медытацыі, з любаваннем тэкстурай, зярністасцю або празрыстасцю фарбы. Мастацкі досвед Алеся Забаўчыка робіць яго творы выверанымі структурнымі пабудовамі, дзе на плоскасці разгортваецца свая абстрактная драматургія.

ВІНШУЕМ — ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ З 95-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ з 95-годдзем! Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ленінградзе. У 1953 годзе скончыла ЛВХПУ (цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Шцігліца). Працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, старшым выкладчыкам гісторыі замежнага, рускага і савецкага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва БДТМІ (цяпер

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ! Шчыра віншуем Вас усіх з 85-годдзем грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»! Сёння саюз аб’ядноўвае больш за 1000 чалавек, сярод якіх народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты дзяржаўных прэмій і прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы з’яўляемся адной з самых буйных і ўплывовых творчых арганізацый краіны, члены якой прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…» з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года. Карціны для Наталлі Жыгамонт — не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае «жыццё» палатна. У

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА — АДЗІНСТВА ПРАЗ КУЛЬТУРУ

26 сакавіка ў Маскве ў музейна-выставачным комплексе Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў адкрыўся выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі «Саюзная дзяржава — адзінства праз культуру». Выставачны праект рэалізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі і заснаваны ў рамках святкавання Дня яднання

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »