ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: ВЫСТАВА ЛЕАНІДА ГОМАНАВА. 24.10-15.11.2023

24 кастрычніка 2023 года ў галерэі «Мастацтва» адкрываецца юбілейная выстава жывапісу Леаніда Міхайлавіча Гоманава «Пейзаж без межаў». У лістападзе аўтару споўніцца 70 гадоў.
У экспазіцыі прадстаўлены работы, створаныя за апошнія дзесяць гадоў.

Прыродныя пейзажы Леаніда Гоманава падкрэсліваюць прыгажосць навакольнага свету і дэманструюць унікальныя характарыстыкі кожнага ландшафту. Горы, бязмежныя палі, архітэктура — аўтар выкарыстоўвае натуральную каляровую гаму, што толькі, акцэнтуе ўвагу гледача на гарманічнай маляўнічай кампазіцыі.

Нарадзіўся ў 1953 г. у Слаўгарадзе (Беларусь).

У 1974 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава), у 1991 г. — Беларускую акадэмію мастацтваў (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Сябра Беларускага саюза мастакоў.

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »