ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры!

Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве.

З-за пандэміі амаль недасягальным стаў для нас удзел у замежных выставах і пленэрах, зніклі былыя магчымасці продажу работ у заходніх галерэях, рэзка памяньшыліся міжнародныя сувязі.

За гэтыя тры гады давялося вырашаць складаныя эканамічныя пытанні, якія найперш звязаны з працай унітарных прадпрыемстваў Саюза мастакоў, а таксама з утрыманнем уласнасці саюза ў належным выглядзе.

Але пры гэтым мне прыемна канстатаваць, што Беларускі саюз мастакоў здолеў застацца моцнай арганізацыяй, у якой найважнейшым
складнікам дзейнасці застаецца творчасць нашых сяброў. Сведчанне гэтаму – велізарная колькасць выстаў, якая адбылася за справаздачны перыяд у Мінску на нашых выставачных пляцоўках – у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва”, у галерэях салонаў-магазінаў “Мастацтва”
і “Беларт”. І велізарная колькасць гледачоў, у тым ліку шмат маладзёвага ўзросту, якія наведвалі нашы выставачныя праекты.

Хачу сказаць вялікія словы ўдзячнасці ўсім, хто быў побач са мною гэтыя тры гады і дапамагаў рухаць уперад справу Беларускага саюза мастакоў: маім намеснікам, усяму працоўнаму калектыву саюза, старшыням секцый, якія працавалі шчыра і з энтузіязмам, усім вам, сябры саюза, за тое, што падтрымлівалі любыя нашы ініцыятывы!

Прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду»

Напоминаем, что до 28.11.2025г. продолжается прием заявок на художественную выставку «От Съезда к Съезду». Приглашаем членов ОО «БСХ» принять участие в проекте. Заявки можно направлять на электронную почту: bshexpo@gmail.com.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА » 1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча! Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы. Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва. Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю? Выставачны праект «GamEmоtion» прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні — ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ: МІНСК. ХХ СТАГОДДЗЕ. 23.02-24.03.2024

23 лютага — 24 сакавіка 2024 года ў музеі працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Беларусі і яе сталіцы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, жывапісныя і графічныя работы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод аўтараў работ — М. Аксельрод, М. Дучыц, А. Тычына, А. Паплаўская, М. Рыжыкаў, У.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »