«КАЛЯДНЫЯ КАРУНКІ» ВАЛЯНЦІНЫ ШОБЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ

У пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь працуе персанальная выстава сябры Гродзенская абласной арганізацыі ГА «БСМ» Валянціны Шобы «Калядныя карункі».

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на чароўную выставу вядомай гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. Кожны твор мастака напоўнены таямнічай прыгажосцю і магіяй Раства. Казкі, чараўніцтва, містычная прырода, беларускія арнаменты, антураж — усё знайшло сваё адлюстраванне ў працах аўтара. На выставе прадстаўлены каля 50 графічных работ мастака, большасць якіх напісана сёлета спецыяльна да выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Кароткая біяграфія
Валянціна Шоба нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці. У 1982 г. скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве ім. І. А. Ахрэмчыка. У 1989 г. скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), факультэт графікі. Вучылася ў вядомых дзеячаў мастацтваў Беларусі — народнага мастака, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча і прафесара Уладзіміра Пятровіча Савіча. Пачынаючы з 1992 года Валянціна Шоба актыўна ўдзельнічае ў разнастайных выставах, творчых праектах і мастацкіх пленэрах як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. 

За час сваёй дзейнасці мастаком былі падрыхтаваны больш за 30 персанальных выставак, прадстаўленых у многіх гарадах Беларусі, Расіі і Еўропы. Кожны раз, прэзентуючы новы творчы праект, Валянціна здзіўляе сваім майстэрствам не толькі аматараў, але і мастацтвазнаўцаў. Яе персанальныя выставы заўсёды з’яўляюцца культурнай падзеяй для грамадства і шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнет-рэсурсах.
Куратар выставы – Аляксей Мацюшонак, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава працуе
да 23 студзеня 2023 года

БАРЫСУ ГЕРЛАВАНУ — 85! ВІНШУЕМ!

25 снежня 2022 года народнаму мастаку Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў, прафесару, сябру Беларускага саюза мастакоў Барысу Федасеевічу Герлавану споўнілася 85 гадоў. Беларускі саюз мастакоў віншуе выбітнага мастака і педагога з юбілеем і зычыць яму здароўя, моцы і новых творчых дасягненняў! Больш за паўстагоддзя ўзбагачае сцэнічнае мастацтва Беларусі выбітны майстар сцэны, бліскучы тэатральны мастак Барыс Герлаван,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

23 снежня 2025 года прайшоў XXV з’езд Беларускага саюза мастакоў

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні развіцця мастацкай супольнасці, падведзены вынікі бягучай дзейнасці і прыняты стратэгічныя рашэнні. Важным рашэннем з’езда стала абранне новага кіраўніцтва. Старшынёй ГА «Беларускі саюз мастакоў» абраны Васілеўскі Андрэй Генадзевіч, чые прафесійнае бачанне і досвед атрымалі заслужанае прызнанне калег. Ад імя ўсёй творчай супольнасці Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Андрэя Генадзевіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: ВЫСТАВА ЛЕАНІДА ГОМАНАВА. 24.10-15.11.2023

24 кастрычніка 2023 года ў галерэі «Мастацтва» адкрываецца юбілейная выстава жывапісу Леаніда Міхайлавіча Гоманава «Пейзаж без межаў». У лістападзе аўтару споўніцца 70 гадоў. У экспазіцыі прадстаўлены работы, створаныя за апошнія дзесяць гадоў. Прыродныя пейзажы Леаніда Гоманава падкрэсліваюць прыгажосць навакольнага свету і дэманструюць унікальныя характарыстыкі кожнага ландшафту. Горы, бязмежныя палі, архітэктура — аўтар выкарыстоўвае натуральную каляровую

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »