«МЫ — РАЗАМ. ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ МАЛІШЭЎСКАГА». ВЫСТАВА ТВОРЧАГА АБ’ЯДНАННЯ «АРЦЕЛЬ»

У “Арт-партале” Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацва” 16 чэрвеня 2021 года адкрылася выстава “Мы – разам. Памяці Сяргея Малішэўскага (1956-2020)” творчага аб’яднання “Арцель”.

РЫГОР НЕСЦЕРАЎ, кіраўнік творчага аб’яднання «Арцель», куратар выставы»:

Калі хто-небудзь ці што-небудзь з’явілася ў нашым жыцці, то гэта назаўсёды застаецца з намі не толькі ў нашай памяці, але і ў гісторыі, у самога жыцця…

Сяргей Малішэўскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў сям’і вядомага мастака і педагога Альгерда Малішэўскага, творчасць якога была знакавай з’явай для нацыянальнага выяўленчага мастацтва ХХ стагоддзя, акумулявала лепшыя набыткі беларускага мастацтва 1960-1970-х гадоў і еўрапейскія мастацкімя тэндэнцыі.

Падобна на тое, што год нараджэння пакідае найглыбейшы след у душы чалавека на ўсё яго жыццё…

У гэтым (1956) годзе, у шэрых закасцянелых буднях міжнароднай супольнасці ярка выяўляецца жаданне іншага, новага жыцця.

У СССР, у Маскве, паказваюць выставу Пікаса…

Аглушальна гучыць джаз Алега Лундстрэма…

Дудзінцаў гаворыць у сваім рамане, што “Не хлебам адзіным жывы чалавек”…

У “Карнавальнай ночы”, на фоне гіганцкага будзільніка, Э. Разанаў хоча “ашаламіць… вар’’яцкім рытмам”…

У Лондане “трыумф балета Уланавай”…

У ЗША “разбітае пакаленне” (Керуака) імікнецца да іншага жыцця…

Там жа з’яўляецца Элвіс Прэслі”кароль рок-н-ролу” і мюзікл Ф. Лоў

“Мая цудоўная лэдзі”…

Поспех у Канах “Усмешак летняй ночы”, камедыі Бергмана …

У Іва Мантана ў гэты час “Сонцам поўная галава”…

К. Попер заяўляе – “…Стогны песімістаў некалькі надакучылі”…

Юнг ў гэтым жа годзе кажа: “Трызненне і галюцынацыі, як правіла, утрымліваюць некаторае разумнае зерне”…

Гэта чароўны час ніколі не паўторыцца, але яго энергія і імпульс далі Сяргею Малішэўскаму магутны зарад, шмат у чым абумовіўшы яго творчасць, унутраны імпульс работ, іх нястрыманую экспрэсію і моцную энергетыку.

Яго смерць супала з пачаткам сусветнага шэсця каранавіруса, які загубіў многія жыцці і парушыў звыклае жыццё грамадства.

Але жыццё чалавечае працягваецца, пастаянна зменьваючы, набываючы ў сваім руху новыя формы і новыя фарбы …

Заўтрашні дзень не магчымы без мінулага, што працягвае свае вечнае жыццё ў дасягненнях будучыні…

У выставе будуць прадстаўлены работы мастакоў:

Сяргей Малішэўскі, Мацвей Басаў, Уладзімір Ганчарук, Валянцін Губараў, Аляксандр Забаўчык, Наталля Іванова, Рыгор Іваноў, Васіль Касцючэнка, Аляксей Несцераў, Рыгор Несцераў, Сяргей Пісарэнка, Сяргей Рымашэўскі, Алена Шлегель, Аляксандр Шыбнеў.

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава «Terragraphica: Sacrum» працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова — эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ВЫСТАВА «ПАЛІТРА ВЯСНЫ»

Выстаўка “Палітра вясны” адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 5 сакавіка у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. “Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстава-віншаванне, прымеркаваная да Дня жанчын. У экспазіцыі — колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ «ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ». З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »