НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ПАЛЕСКІ ВОЛАТ. 21.12.-04.02.2023

ПАЛЕСКІ ВОЛАТ
ВЫСТАВА ЖЫВАПІСНЫХ ТВОРАЎ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ ГАЎРЫІЛА ХАРЫТОНАВІЧА ВАШЧАНКІ
(1928 – 2014)

21 снежня 2023 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, галерэя) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі (1928–2014) «Палескі волат», прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння мастака.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 60 жывапісных твораў мастака з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і сям’і майстра.

ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ». ВЫСТАВА ЮЛІІ МАЦУРА. 01.03.-23.03.2024

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ У ГАЛЕРЭЮ «БЕЛАРТ» У першы дзень вясны, 1 сакавіка ў 18.00 у мастацкай галерэі БелАрт адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Юліі Мацура «Сузіранне». Экспазіцыя выставы дапамагае гледачам запаволіцца і пачаць вывучаць рэальнасць праз прызму мастацкіх вобразаў. У сённяшнім свеце са звышхуткімі тэмпамі, вельмі каштоўна, што мастак можа дазволіць сабе мець час на сузіранне.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

УЛАДЗІМІР ЛУКАШЫК, ВЫСТАВА ПАМЯЦІ МАСТАКА «ПЕРААДОЛЕННЕ». 14.12.2023-11.02.1014

Выстава памяці мастака Уладзіміра Лукашыка «Пераадоленне» працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Нарадзіўся творца 17 сакавіка 1953 года ў Мінску, працаваў як дызайнер кніг, ілюстратар і педагог, а таксама зрабіў дызайн памятнай манеты да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Графічная манера Уладзіміра Лукашыка была ў значнай ступені абумоўлена яго адукацыяй. Пасля школы ён паступіў на факультэт архітэктуры

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫ ПРАЕКТ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ «КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ» ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

Запрашаем! Новы праект Беларускага саюза мастакоў “Колеры Вялікай Перамогі” 20 сакавіка 2024 года ў 16.00 у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3) у галерэі “Арт-Партал” адкрыецца першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе можно убачыць літаграфіі, афорты, лінгагравюры знакамітых беларускіх графікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Большасць работ прадстаўлена

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »