НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА «ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM». 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”.

Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам выканання. У іх спалучаецца тонкасць паэтычнага ўспрымання прыроды з глыбокім лірыка-філасофскім зместам.

Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. У 1976–1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Сябра Саюза мастакоў Беларусі з 1989 года. У 2000 г. узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014). У 2015 г. адкрылася персанальная карцінная галерэя В. Шкарубы ў г. Барысаве. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2020).

Кожны твор мастака – гэта своеасаблівы гімн прыродзе Беларусі. Яго персанальныя выставы, геаграфія якіх надзвычай шырокая, з поспехам прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў прэстыжных музеях і галерэях Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Кітая, Японіі. Акрамя таго, ён браў удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзіліся Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь за мяжой. Яго творы экспанаваліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, на выставах беларускіх мастакоў у Еўрапарламенце, на выставе ў Палацы Нацый у Жэневе. Быў удзельнікам культурнай праграмы падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кітай, Дзён беларускай культуры ў Францыі і Італіі; адбылася яго персанальная выстава ў рамках мерапрыемстваў да Дзён г. Мінска ў Боне. Яго творы экспанаваліся на 51-й Венецыянскай міжнароднай біенале мастацтва ў 2005 годзе. Ён быў удзельнікам выстаў беларускага жывапісу ў Цэнтры П’ера Кардэна ў Парыжы, у японскім горадзе-пабраціме Мінска Сендаі, у палацы Хофбург у Вене, выставы “Мінск-Парыж-Мінск” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, выставы сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў у Маскве, а таксама выставы ў рамках беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане.

На экспазіцыі ў музеі будзе прадстаўлена каля 55 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Музея гісторыі горада Мінска, АТТ “Пріорбанк”, а таксама сям’і мастака.

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ: У СВЯТЛЕ ПОДЗВІГА

«В свете подвига» — новая экспозиция во Дворце Независимости.25 работ — посвящение очередной годовщине Победы в Великой Отечественной войне. Выставка сборная. В ее основе работы художника Владимира Уроднича, заслуженного деятеля искусств, лауреата спец.премии Президента деятелям культуры и искусства. Художник много пишет на тему Великой Отечественной войны, именно эти работы и представлены на выставке во Дворце.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«Viva Kola Art» — 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу «Viva Kola Art», які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта — Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб «Мінск» — вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »