Помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў» адкрылі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Гэта ўжо другі помнік у рамках праекту дабрачыннага фонду Аляксея Талая.

Аўтар скульптурнай кампазіцыі народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў.
 
У стварэнні манумента прынялі ўдзел сотні тысяч сем’яў з Беларусі і замежжа, якія апусцілі свае манеты ва ўстаноўленыя па ўсёй краіне спецыяльныя колбы. Помнік складаецца з дзвюх частак. Скамянелы ліст-трохвугольнік — даніна мінуламу, бронзавае дрэва — увасабленне будучыні. Сімвалічна, што права адкрыць манумент у Брэсце далі тром пакаленням адной сям’і: ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Грыгор’еву і яго нашчадкам.
 
Гэта ўжо другі помнік у рамках праекту дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Першы манумент, пераплаўлены са 130 тысяч манет, быў устаноўлены 2 ліпеня 2022 года ў парку Перамогі ў Мінску. На другой пайшло паўмільёна манет. Трэці помнік плануецца ўстанавіць 9 мая 2025 года на Паклоннай гары ў Маскве.

«Viva Kola Art» — 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу «Viva Kola Art», які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта — Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб «Мінск» — вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

12 кастрычніка 2023 года на 81 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар ЭДУАРД БАРЫСАВІЧ АСТАФ’ЕЎ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Эдуард Астаф’еў родам з горада Хімкі Маскоўскай вобласці. Але скончыўшы ў 1972 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у народных мастакоў А.А. Бембеля і А.К. Глебава, прысвяціў сваю творчасць беларускай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »