СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў. З 1987 года – член творчага аб’яднання «Квадрат».

Працаваў пераважна ў тэхніцы станковага жывапісу. Мастак імкнуўся распазнаць сутнасць пластычнай прасторы, без якой няма мастацтва жывапісу.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным мастацкім музеі, Цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі Марка Шагала, Музеі сучаснага еўрапейскага мастацтва (г. Сеул, Карэя), а таксама ў прыватных калекцыях.

«ВІЦЕБСКІ МАСТАК» — ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ «УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ»

27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак». У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ВЫСТАВА «ВІВАКОЛААРТ». 12.10.-10.11.2023

12 кастрычніка ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) адкрыецца рэспубліканская мастацкая выстава “Viva Kola Art”. Гэта сумесны праект Беларускага саюза мастакоў і Веласіпеднага клуба “Мінск”. Аснову экспазіцыі складуць лепшыя работы ўдзельнікаў мастацкага конкурсу “Viva Kola Art”. Конкурс праводзіцца сярод мастакоў, фатографаў, дызайнераў з мэтай развіцця і папулярызацыі веласіпеднага спорту, веласіпеднага руху

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

УЛАДЗІМІР КОЖУХ. ЖЫВАПІС. НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 08.02.-24.03.2024

8 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыцце выстаўкі “Уладзімір Кажух. Жывапіс». Уладзімір Уладзіміравіч Кожух (1953 – 2017) – яркі прадстаўнік пакалення мастакоў, якія прыйшлі ў прафесію ў 1970-1980-х гадах, прысвячаючы свой творчы шлях пошукам новых форм выказвання свайго светаадчування. На выстаўцы прадстаўлены каля 40 жывапісных работ У.Кажуха 1980 – 2010-х гадоў з фондаў Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАМІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

На калегіі Міністэрства культуры 19 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год. Сярод мастакоў, сябраў Беларускага саюза мастакоў, былі ўзнагароджаны за развіццё патрыятычнага выхавання ў скульптары — І.Міско і С.Логвін, у жывапісе — Г.Садоўская, у манументальна-дэкаратыўным — мастацтве А.Чадзій, у графіцы — Л.Журавовіч.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »