СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ

20 снежня 2022 года на 77-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-манументаліст ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.

Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванні родным і блізкім ЮРЫЯ БАРЫСАВІЧА БАГУШЭВІЧА і падзяляе боль ад незаменнай страты для беларускай культуры.
УЛАДЗІМІР СЦЯПАН: На здымку — вядомы беларускі мастак-манументаліст Юрый Багушэвіч. Ён адзін з тых, хто працаваў з Аляксандрам Кішчанкам, дапамагаючы ўвасобіць задуманае.
Гэты здымак Яўгена Коктыша — падарожжа ў мінулае, якое здаецца ўжо далёкім.
Здымак пастановачны, але фатограф гэтага і не хавае, занадта прыбраны мастак, а вось асяроддзе і антураж — натуральныя. Стол, слоікі з фарбай, пэндзаль у руцэ. Звычайна так і выглядае майстэрня манументалістаў, дзе вядзецца вялікая падрыхтоўчая праца, дзе невялікі эскіз, зроблены аўтарам, павялічваецца, ператвараючыся ў кардон такога ж памеру, які стане будучая мазаіка. Дарэчы, частка кардона бачная, ён на заднім плане, ля сцяны. Зразумела, што немагчыма знайсці такую майстэрню, дзе б умясціўся кардон будучага пано для тарца шматпавярховага дома. Яго даводзілася рабіць па частках.
Гадоў дзесяць таму ў Палацы мастацтва праходзіла персанальная выстава Юрыя Багушэвіча. Мастак паказаў гледачам не толькі свае манументальныя работы, некаторыя і сёння можна ўбачыць. Ён — адзін з тых, хто прыдумаў афармленне станцыі Мінскага метрапалітэна «Плошча Якуба Коласа».
На выставе было шмат жаночых партрэтаў і пейзажаў, зусім не падобных да яго твораў манументальнага жывапісу. Яны дзівілі какой–то прастатой і празрыстасцю і нагадвалі добрыя лірычныя вершы і старадаўнія фрэскі.
Паглядзіце ўважліва на гэты здымак маладога мастака. У ім каким–то цудоўнай выявай злучаныя мінулае і будучыня. Эскізы і кардон за яго спіной неўзабаве ператворацца ў гіганцкія мазаічныя пано…»
Кароткая біяграфія
Юрый Барысавіч Багушэвіч нарадзіўся 23 красавіка 1946г. у г. Глыбокае, Віцебскай вобласці, Глыбоцкі раён.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама станковым жывапісе.
Асноўныя работы: роспіс «Песня пра Беларусь» у Палацы культуры тарфянікаў г.п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, апаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў суаўтарстве); карціны «Ураджай», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».

СПАЧУВАЕМ!

6 красавіка 2023 года на 93 годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксандравіч Дударанка. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Леанід Аляксандравіч Дударэнка неаднаразова абіраўся членам Праўлення Беларускага саюза мастакоў, быў старшынёй секцыі жывапісу і членам Рады (1995-1998). Ён з’яўляўся актыўным членам Студыі ваенных мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: O.ZHE «ФАЗІС» 06.02-23.02.2024

Галерэя «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе выставу жывапісу і графікі Вольгі Жэбінай / O.ZHE «ФАЗІС» 06.02/23.02.2024 *фазіс — кніжн. тое ж, што фаза; этап у развіцці чаго-небудзь Уступаем у новы фазіс*! Сучасны праект у Галерэі Мастацтва! Вольга Жэбіна — сталы ўдзельнік выставачных праектаў у Палацы мастацтва. З 2022 года — сябра БСМ. Нарадзілася ў 1986

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК РЭСПУБЛІКАНСКАЯ БІЕНАЛЕ МАСТАЦКАГА ТЭКСТЫЛЮ «ЧАС, ТРАДЫЦЫІ. НАВАЦЫІ. 14.12.2023-21.01.2024

14 снежня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава VIII Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Час. Традыцыі. Навацыі». У выставе бяруць удзел каля 40 мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх Ніна Пілюзіна, Валянціна Крывашэева, Людміла Пятруль, Марына Грудзінава, Таццяна Белавусава-Пятроўская, Наталля Лісоўская, Святлана Оксінь, Віялетта Някрасава, Алена Обадава, Вольга Рэднікіна, Зоя Ліцвінава, Ларыса

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »