СССР -100. ПАДМУРАК СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА

Беларускі саюз мастакоў і Саюз мастакоў Расіі прадстаўляюць выставу «СССР-100», якая 12 студзеня 2023 года адкрылася ў залах Новай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
 
У экспазіцыі выстаўлены работы сяброў двух саюзаў мастакоў,, а таксама знакавыя творы вядомых майстроў савецкага часу.
Выстава «СССР — 100» — гэта сімбіёз жывапісу, графікі і скульптуры. У экспазіцыі сабраны самыя рэдкія і ўнікальныя працы, пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя.
 
Гасцей, удзельнікаў і сяброў, калег з Беларусі павіншаваў з урачыстым адкрыццём выставы старшыня Саюза мастакоў Расіі Андрэй Кавальчук: «Саюз мастакоў Расіі не мог прайсці міма такой важнай гістарычнай падзеі. У СССР былі створаны розныя творчыя саюзы, якія і сёння працягваюць працаваць у Расіі, Беларусі і іншых былых рэспубліках СССР. У 30-я гады, калі зараджаліся творчыя саюзы, мастацтва развівалася вельмі актыўна. Гэта дало магчымасць кансалідацыі ўсіх творчых сіл таго перыяду і працягваецца дзесяцігоддзі. З нашым дружалюбным Беларускім саюзам мастакоў мы вырашылі арганізаваць цікавую выставу, у якой існуе і рэтраспектыўная зала, і залы нашых сучаснікаў. Прадстаўлены работы 30-х гадоў мінулага стагоддзя і 20-х гадоў 21 стагоддзя». Андрэй Мікалаевіч выказаў пажаданне, каб усе традыцыі, закладзеныя нашымі выдатнымі мастакамі, шлях якіх працягваюць сучасныя аўтары, развіваліся і надалей: «І маладыя мастакі, і тыя, хто прыйдзе пасля, будуць бачыць створанае ў 20-м стагоддзі – гэта фарміруе падмурак сучаснага мастацтва».
 
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык таксама прывітаў гасцей і выказаў удзячнасць кіраўніцтву і камандзе Саюза мастакоў Расіі за плённае супрацоўніцтва: «Гэтая выстава сведчыць пра многае: наша сяброўства, вялікую гісторыю, вялікія традыцыі і тое, што пранізвае наша пакаленне і ўсе работы, – неверагоднай любові да жыцця, адно да аднаго і шчырасці. Гэтыя карціны спыняюць і бударажаць. Сёння, у цяжкі час, гэта вельмі добры знак і крок, які сведчыць аб тым, што ў нас вельмі моцныя традыцыі і карані, магутны падмурак і агульная гісторыя, якую мы не даём, не дадзім перапісаць».
 
Усяго на выставе прадстаўлена каля 400 работ.

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ ТАРАНДА. 03.08-17.09.2023

3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”. Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »