УЛАДЗІМІР КЛІМУШКА. МЯЖА АДСУТНАСЦІ

17 чэрвеня  2021 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул. Казлова, 3) мае адбыцца адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Клімушкі, сябры секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў, «МЯЖА АДСУТНАСЦІ», прысвечаная 50-гадоваму юбілею мастака.

Выстава прымеркаваная да 50-гадовага юбілею вядомага беларускага жывапісца, але мае не рэтраспектыўны, а тэматычны характар. Гледачу прапаноўваюцца некалькі цыклаў жывапісных твораў, напісаных на працягу апошніх пяці гадоў, аб’яднаныя пераасэнсаваннем адвечна актуальных міфалагічных матываў.

Экспазіцыя выставы ў асноўным пабудавана на творах, крыніца інспірацыі для якіх месціцца ў прасторы паміж Гамерам і Гільгамешам. Уладзімір Клімушка не ілюструе міфы, яго на дадзены момант не цікавяць рэпрадуцыруючыя формы мастацтва, але ён працуе на ўзроўні асацыяцый, выкарыстоўваючы інструментарый уласнай вобразна-пластычнай мовы.

Уладзімір Клімушка ў сваім праекце “Мяжа адсутнасці” прапануе гледачу адчуць сабе часткай агульнага вялікага Сусвету і звярнуцца да першаасноў. Глыбінныя чалавечыя законы, праблемы пошуку наканавання, трывалай глебы, складанасці выбару —усё гэта вырашана праз віхуры рытмаў, мігаценне каларыстычных нюансаў, усплёскі акцэнтаў. Лінейныя канструкцыі буйнафарматных нефігуратыўных твораў маюць семантычнае падабенства з шумерскім клінапісам: гэта таксама своеасаблівыя знакі, у якіх зашыфравана інфармацыя: думкі і пачуцці аўтара, яго спадзяванні і развагі.

Цыкл “Звароты” у сваім пластычным малюнку і сэнсавым напаўненні выяўляюць прадчуванне зменаў і неабходнасць захавання базісных нацыянальных канстантаў, з’яўляюцца мяжой адсутнасці ў вобразнай сістэме мастака.

Уладзімір Клімушка — мастак-жывапісец, выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнічаў у больш чым 60-ці мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Расіі.

Выстава працуе да 30 чэрвеня 2021 года

 

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў. З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў… На адкрыцці прысутнічаў старшыня

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »