27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак».
У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” Татарэвіч Марына; дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Старынская Таццяна; першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Шаранговіч Наталля; адзін з мастакоў, якія прынялі ўдзел у выставе Пракапцоў Уладзімір; загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктар мастацтвазнаўства Шаўра Рыгор і іншыя.
Арганізатарамі выставы «Віцебскі мастак» выступілі Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў і мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»
Віцеская абласная арганізацыя БСМ прадстаўлена работамі аўтараў розных пакаленняў. У арганізатараў не было задачы вытрымаць адзінства тэмы, таму працы адрозніваюцца па сюжэтах і жанрах. Але прэзентаваных мастакоў аб’ядноўвае галоўнае — прыналежнасць да віцебскай мастацкай школы.
У экспазіцыю ўвайшлі работы рэалістычнага і абстрактнага жывапісу, графікі і скульптуры. Многія творы вядомыя дзякуючы аўтарскаму стылю, які склаўся, як напрыклад, работы Алега Скавародкі, Валянціны Ляховіч, Аляксандра Слепава, Мікалая Дундзіна, Сяргея Сотнікава.
Выстава «Віцебскі мастак» прадоўжыцца з 27 сакавіка па 20 красавіка.