ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦТВА!

На 98-м годзе жыцця 14 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ЛЕАНІД ДЗМІТРЫЕВІЧ ШЧАМЯЛЁЎ.
БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.
Пра час і месца развітання з Леанідам Дзмітрыевічам Шчамялёвым мы паведамім пазней.
Пайшоў з жыцця знакаміты беларускі творца. Легенда айчыннага мастацтва. А разам з ім — цэлая эпоха… Горка і балюча…
Леанід Шчамялёў… Чалавек дзіўнага творчага лёсу, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. «Мае палотны — мае дзённікі» — зазначаў Леанід Шчамялёў. Партрэты балерыны Людмілы Бржазоўскай, мастака Віталя Цвіркі, пісьменніка Якуба Коласа… Гарадскія пейзажы Мінска, Віцебска… Малюнкі з падарожжаў па Сярэдняй Азіі, Поўначы… Сюжэты са вяселлямі, святы… А якая казачная вада ў яго жывапісных рэках і азёрах!.. На адным з самых вядомых палотнаў «Нібы ў сне» ён разам з жонкай Святланай узлятае на чароўным скакуне і лунае над роднай Беларуссю…
Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў стаіць у шэрагу тых мастакоў, творы якіх займаюць вызначальнае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Яго творчасць называюць летапісам эпохі. У сваіх творах Леанід Шчамялёў заўжды шчыра захапляўся краявідамі родный Беларусі, ствараючы ўзнёслыя, паэтычныя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў. Яго творчасці былі характэрныя сур’ёзныя вобразна-пластычныя пошукі, імкненне да спасціжэння свету, да думак аб сутнасці гэтага свету.
Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У баях за Беларусь быў цяжка паранены.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1952), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучыўся ў Віталя Цвіркі.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1958. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, бліскучы малявальшчык.
Выкладаў малюнак у Мінскім мастацкім вучылішчы (1959-1967) і Рэспубліканскай школе-інтэрнаце музыкі і выяўленчага мастацтва (1967-1974).
Шмат разоў быў абраны на кіруючыя пасады Саюза мастакоў БССР (першы сакратар праўлення 1977-1983, старшыня Рады Беларускага саюза мастакоў 2002-2005) і быў сакратаром Саюза мастакоў СССР і старшынёй Мастацкага фонду БССР (1983-1987).
Народны мастак БССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) і прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва (2010). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2001) i многіх іншых узнагарод, у тым ліку ордэнаў «Айчынная вайна» 1-й і 2-й ступеняў.
З 2003 года ў Мінску працуе гарадская карцінная галерэя твораў Леаніда Шчамялёва.
Карціны Леаніда Шчамялёва экспанавалі ў Канадзе, ЗША, Францыі, Італіі, Ізраілі, Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, іх набывалі вядомыя галерэі і музеі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, ва ўсіх абласных краязнаўчых музеях Беларусі.

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў — фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — ЛІЛІЮ НІШЧЫК З ЮБІЛЕЕМ!

ВІНШУЕМ!Лілію Яўгеньеўну НІШЧЫК з юбілеем! Лілія Нішчык — скульптар, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.  Зладзіла больш за 20 персанальных праектаў у Беларусі і за мяжой, а таксама з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных конкурсаў і праектаў. Творы Ліліі знаходзяцца ў калекцыях многіх музеяў Беларусі, у Пасольствах РБ у Францыі, Германіі, у прыватных калекцыях

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »