Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня 2025 года ў 11 гадзін у Храме Усіх Святых па вул.Каліноўскага, 121 у г.Мінску.

Сябра Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Ленінскай прэміі СССР і прэміі Ленінскага камсамола СССР.
Асноўныя працы:
* Дваццаць памятных знакаў на тэрыторыі БССР, прысвечаных подзвігу камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Прэмія Ленінскага камсамола СССР)
* Мемарыяльны комплекс «Хатынь» (Ленінская прэмія СССР)
* Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-Герой»
* Помнік-абэліск «Мінск — горад-Герой»
* Помнік «Партызанам Палесся» (г. Пінск)
* Помнік «Беларусь партызанская» (г. Мінск)
* Помнік пагранічнікам у Брэсцкай крэпасці
* Барэльефы на новым будынку музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску