14.01.2024 — 85 ГАДОЎ СПОЎНІЛАСЯ НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧУ (1939-2021)

14 студзеня споўнілася б 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі Васілю Пятровічу Шаранговічу (14.01.1939 — 31.12. 2021).

Васіль Шаранговіч з плеяды тых, хто вызначаў выяўленчае мастацтва нашай краіны. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гг. у час росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе, калі былі запатрабаваны сур’ёзныя, шматфігурныя, высокапрафесійныя ілюстрацыі да класічных твораў.

Яго па праву называюць стваральнікам школы беларускай графікі. Васіль Шаранговіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, шмат гадоў выкладаў у альма-матэр (1967 — 1997), дарос да прафесара, загадчыка кафедры, рэктара гэтай навучальнай установы. У многім дзякуючы менавіта яму тэатральна-мастацкі інстытут атрымаў статус акадэміі. З 1998 па 2008 быў дырэктарам новага мінскага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

Васіль Шаранговіч памёр праз два дні пасля сваёй жонкі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

ВОЛЬША СЯМАШКА І ГАННА АМБРОСАВА. ВЫСТАВА «ЧБ» У ГАЛЕРЭІ «МАСТАЦТВА»

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»прадстаўляе выставу керамікі Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай “ЧБ”27.02/16.03.2024 У экспазіцыі керамічных работ Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай, якія працуюць у тандэме больш за 10 гадоў, даследуецца і распрацоўваецца ахраматычная палітра не толькі ў ракурсе каларыстыкі, але і ў кантэксце філасофскага ўсведамлення гэтых двух колераў. Асацыіраваныя ў розных культурах з кардынальна рознымі з’явамі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў — фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

УЛАДЗІМІР КОЖУХ. ЖЫВАПІС. НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 08.02.-24.03.2024

8 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыцце выстаўкі “Уладзімір Кажух. Жывапіс». Уладзімір Уладзіміравіч Кожух (1953 – 2017) – яркі прадстаўнік пакалення мастакоў, якія прыйшлі ў прафесію ў 1970-1980-х гадах, прысвячаючы свой творчы шлях пошукам новых форм выказвання свайго светаадчування. На выстаўцы прадстаўлены каля 40 жывапісных работ У.Кажуха 1980 – 2010-х гадоў з фондаў Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »