АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ. З 31.01.2024. МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА

31 студзеня 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю “АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ” кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у рамках 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Л.Шчамялёва.

Экспазіцыя стане ў сваім родзе размовай, пераклічкай пакаленняў – у яе ўвойдуць творы самога мастака і работы, створаныя студэнтамі і якія сталі вынікам пераасэнсавання творчасці Майстра.

На выставе «Аммаж Леаніду Шчамялёву» будуць прадстаўлены габелены, выкананыя ў класічнай тэхніцы ручнога ткацтва. У экспазіцыю ўвойдуць калекцыі арнаментальных кампазіцый для інтэр’ерных і касцюмных тканін, створаныя ў тэхніцы лічбавай графікі.

Праект ствараўся на працягу 2022-2023 гг. студэнтамі БДАМ тэкстылю. Аўтар ідэі і куратар праекта — мастак тэкстылю, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Хрысціна Высоцкая.

НОВАЯ СКУЛЬПТУРА: ІГАР ЗАСІМОВІЧ, КАЦЯРЫНА ЗАНТАРЫЯ, ПАЛІНА БАГДАНАВА «ГАНДЛЯР КАВУНАМІ»

Віншуем нашых калег-скульптараў, сябраў Беларускага саюза мастакоў Ігара Засімавіча, Кацярыну Зантарыя, Паліну Багданаву з новай скульптурай «Гандляр кавунамі», усталяванай на рынку Заходні (архітэктар — Карака Віктар Іванавіча). Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 4 студзеня 2024 года. Дзесяць гадоў таму гэты калектыў устанавіў на тым жа рынку скульптуру «Гандляр з парсючком» (Дзядзька Антось).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: МАРЫЯ СЫРАКВАШ. 10.08-03.09.2023

  10 жніўня (19-00) ў прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё выставы беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”. Марыя Сыракваш нарадзілася у Менску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба» народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »