СПАЧУВАЕМ! НА 78-М ГОДДЗЕ ЖЫЦЦЯ ПАМЁР УЛАСАЎ ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ

 
2 сакавіка 2021 года на 78-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр жывапісец, сябра секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў УЛАСАЎ ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ.
 
   БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.
 
     Развітанне і пахаванне Уласава Ігара Уладзіміравіча адбудзецца 4 сакавіка (чацвер) у 15.00 у крэматорыі Паўночных могілак.
 
   Ігар Уладзіміравіч Уласаў нарадзіўся 10 лютага 1944 года на станцыі Абазерская Архангельскай вобласці. Застаўшыся без бацькоў ва ўзросце 1 года, выхоўваўся ў дзіцячых дамах Расіі і Беларусі.
Мастацкія здольнасці І.Уласава выявіліся яшчэ ў дзяцінстве. У 14 гадоў паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў ў 1964 годзе. Тры гады праходзіў службу ў войску, пасля чаго паступіў на факультэт жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, скончыўшы які ў 1975 годзе, працаваў на Мастацкім камбінаце ГА «БСМ».
  26 гадоў выкладаў малюнак, жывапіс, кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя. А.К. Глебава.
Ігар Уласаў — майстар рэалістычнай карціны. Яго мастацкая філасофія была заснавана на дбайным назіранні за натурай. Працуючы ў жанрах сюжэтных кампазіцый, нацюрморта, партрэта, пейзажу, ён аддаваў перавагу багаццю выяўленчай мовы рэалістычнага мастацтва.
 2 сакавіка 

ВІНШУЕМ — АРСЕНІЯ ДВАРОНІНА З 75-ГОДДЕМ!

Віншуем ДВАРОНІНА АРСЕНІЯ МІХАЙЛАВІЧА з 75-годдзем! З нагоды юбілею 01 сакавіка 2024 г. у 16:00 у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы гомельскага мастака, сябры Беларускага саюза мастакоў Арсенія Двараніна. Арсеній Міхайлавіч шмат дзесяцігоддзяў актыўна і плённа працуе ў розных тэхніках і жанрах, пастаянна удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах, неаднаразова прадстаўляў сваю

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВАЯ СКУЛЬПТУРА: ІГАР ЗАСІМОВІЧ, КАЦЯРЫНА ЗАНТАРЫЯ, ПАЛІНА БАГДАНАВА «ГАНДЛЯР КАВУНАМІ»

Віншуем нашых калег-скульптараў, сябраў Беларускага саюза мастакоў Ігара Засімавіча, Кацярыну Зантарыя, Паліну Багданаву з новай скульптурай «Гандляр кавунамі», усталяванай на рынку Заходні (архітэктар — Карака Віктар Іванавіча). Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 4 студзеня 2024 года. Дзесяць гадоў таму гэты калектыў устанавіў на тым жа рынку скульптуру «Гандляр з парсючком» (Дзядзька Антось).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — ЛІЛІЮ НІШЧЫК З ЮБІЛЕЕМ!

ВІНШУЕМ!Лілію Яўгеньеўну НІШЧЫК з юбілеем! Лілія Нішчык — скульптар, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.  Зладзіла больш за 20 персанальных праектаў у Беларусі і за мяжой, а таксама з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных конкурсаў і праектаў. Творы Ліліі знаходзяцца ў калекцыях многіх музеяў Беларусі, у Пасольствах РБ у Францыі, Германіі, у прыватных калекцыях

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »