АНАСТАСІЯ БАЛЫШ «НАШЫ СВЯТЫНІ». ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года.

Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) — прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па вобразу Сына Божага, праславіў імя Божае і тым стаў бессмяротным сам.

Анастасія Балыш ладзіць мастацкія праекты, прысвечаныя святому, экспедыцыю па яго мясцінах, а ў юбілейны год прысвяціла шэраг твораў заслаўскаму прэсвітару. Зараз іх і іншыя творы хрысціянскай тэматыкі можна пабачыць на выставе “Нашы Святыні. Да 110-годдзя пачатку служэння свм. Парфірыя Рубановіча ў Заслаўі”.

АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ

СЯБРЫ! СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ! ЗАПРАШАЕМ на адкрыццё новага выставачнага праекта секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў 23 лютага 2023 года ў 17.00 у Палац Мастацтва. Які ён – скульптурны горад сення і, магчыма, заўтра? На выставе «Скульптура – гораду» будуць прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СВЯТА-ЕЛІСАВЕЦІНСКІ МАНАСТЫР. ВЫСТАВА ПАД ЧАС ПАСЯДЖДЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ

29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску пад час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі была прэзентавана выстава твораў мастакоў-сяброў Беларускага саюзу мастакоў, а таксама калекцыя лепшых жывапісных работ з фондаў ГА » БСМ». «У сучасных рэаліях грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей актуальна як ніколі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »