ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ІГАРА БЯСПАЛАВА 17.01-12.02.2023

У экспазіцыі прадстаўлены пластычны эквівалент музычных пераваг і філасофскіх разважанняў жывапісца, сябры Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Ігара Бяспалава.

Пераважна буйны фармат работ, абумоўлены тэмпераментам аўтара, які стварае мастацкую прастору, якая актыўна апелюе да гледача, залучае яго «ў свае межы» і бударажыць пачуццёвы апарат.

Прадстаўленыя працы можна падзяліць на два тыпы: тыя, у якіх адгадваецца сюжэт, і — нефігуратыўныя кампазіцыі. Наратыўны дыяпазон экспазіцыі прадстаўлены аўтарскай рэфлексіяй на ўбачанае, пачутае і прачытанае: чалавек і горад, гістарычныя і міфалагічныя сюжэты, матывы прыроды — паказаны ў праламленні вядомай экспрэсіўна-дэкаратыўнай аўтарскай манеры.

Рытмічнасць ліній і плям, якія раздражняюць оптыку рэцыпіента каларыстычныя спалучэнні, фактурны ландшафт жывапісу — усё гэта накіравана на запрашэнне гледача да актыўнага дыялогу.

Экспазіцыя з’яўляецца своеасаблівай рэтраспектыўнай творчай справаздачай мастака за апошнія 10 гадоў, такім чынам у наведвальнікаў сталічнай «Галерэі Мастацтва» з’яўляецца ўнікальная магчымасць зазірнуць у атмасферу майстэрні магілёўскага жывапісца-авангардыста Ігара Бяспалава.

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ДЗЯМІДАВА. 17.10-11.11.2023

Мастак прапануе гледачу праз вобразы чароўных светаў і напаўзабытых казак, расказаных ім у сваіх творах, абудзіць у сваёй душы чыстае і наіўнае дзіця, якое жыве ў кожным дарослым. Ва ўсіх працах мастака прысутнічае наўмысная трансфармацыя і стылізацыя рэальнай формы і колеры прадметаў. У фігуратыўных кампазіцыях паказаныя персанажы — дзявочыя фігуры, жывёлы вельмі падобныя да тэатральных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: АЛЯКСАНДР ФІНСКІ. 21.01-05.03.2023

  Выстава скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара. Аляксандр Фінскі нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў в. Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер – Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка), а ў 1977 абараніў дыплом у Беларускім дзяржаўным

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі. На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »