«ІНШЫ ПОЗІРК». ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА ВОЛЬГІ РЭДНІКІНАЙ У ПОЛАЦКУ

У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстава тэкстылю «Іншы позірк» сябры секцыі тэкстылю Беларускага саюза мастакоў Вольгі Реднікінай.
 
Мастацтва тэкстылю ў творчасці беларускіх мастакоў з’яўляецца адным з вядучых накірункаў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У ім адначасова адлюстроўваецца культура традыцый, аўтарскія новаўвядзенні і эксперыментальныя тэхнікі.
 
Вольга Рэднікіна з 2016 па 2022 была старшынёй секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў. Яна вядомая беларуская мастачка па тэкстылі, лаўрэат ll, lll і lV Усебеларускага трыенале мастацкага тэкстылю.
 
На персанальнай выставе ў Полацку Вольга прадставіла працы трох аўтарскіх праектаў пад назвай «Трансфармацыя ў ABSTRACT», «Зварот», «Дарожныя нататкі», у якіх філасофскія разважанні, тонкія псіхалагічныя перажыванні вытканыя ў палатно часу і свайго духоўнага свету.
 
Аўтарскае выкананне дазволіла ёй эксперыментаваць у працэсе ткацтва, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі, а таксама нетрадыцыйныя для мастацкага тэкстылю матэрыялы.ікінай

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: МАРЫЯ СЫРАКВАШ. 10.08-03.09.2023

  10 жніўня (19-00) ў прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё выставы беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”. Марыя Сыракваш нарадзілася у Менску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з 65-годдзем Уладзіміра Масленікава!

Віншуем з 65-годдзем вядомага мастака-жывапісца Уладзіміра Паўлавіча Масленікава, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі жывапіс, загадчыка кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прозвішча Масленікавых шырока вядомае ў колах беларускіх мастакоў і ў асяроддзі аматараў жывапісу. Імпульс гэтаму даў яе пачынальнік, народны мастак Беларусі Павел Васільевич Масленікаў, чыя творчасць істотна паўплывала на развіццё пейзажа ў беларускім мастацтве.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

16.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны. Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення! Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ

СЯБРЫ! СКУЛЬПТУРА — ГОРАДУ! ЗАПРАШАЕМ на адкрыццё новага выставачнага праекта секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў 23 лютага 2023 года ў 17.00 у Палац Мастацтва. Які ён – скульптурны горад сення і, магчыма, заўтра? На выставе «Скульптура – гораду» будуць прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »