РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА » 1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча!

Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы.

Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый Казіміру Малевічу. І таксама спроба прадоўжыць яго вопыт, дадаўшы да дзесятай часткі квадрата свою адзінку, і такім чынам пашырыць і нашы межы знаходжання новых сэнсаў у знаёмых рэчах.

Выставачны праект спрабуе прасачыць сённяшнюю “лінію жыцця” “Чорнага квадрата”– на ўзроўні ідэі, формы, знака, матыву, сімвалічнага прадмета. Для прадстаўленых у экспазіцыі мастакоў дыялог з “Чорным квадратам” – пластычная гульня, з мноствам варыянтаў хадоў і камбінацый.

АНАТОЛЬ ОТЧЫК. ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ Ў ЛЕПЕЛЬСКІМ РАЁННЫМ КРАЯЗНАЎЧЫМ МУЗЕІ

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі 27 лютага адкрылася выстава жывапісу Анатоля Отчыка. Анатоль Отчык — ураджэнец Гомельскай вобласці. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выстаўляецца з 1978 года, сябра Беларускага саюза мастакоў. У сваіх творах закранае сацыяльныя і экалагічныя праблемы. А таксама звяртаецца да блізкай і далёкай гісторыі роднага краю. Ён імкнецца больш

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

23 снежня 2025 года прайшоў XXV з’езд Беларускага саюза мастакоў

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні развіцця мастацкай супольнасці, падведзены вынікі бягучай дзейнасці і прыняты стратэгічныя рашэнні. Важным рашэннем з’езда стала абранне новага кіраўніцтва. Старшынёй ГА «Беларускі саюз мастакоў» абраны Васілеўскі Андрэй Генадзевіч, чые прафесійнае бачанне і досвед атрымалі заслужанае прызнанне калег. Ад імя ўсёй творчай супольнасці Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Андрэя Генадзевіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: АЛЯКСАНДР ФІНСКІ. 21.01-05.03.2023

  Выстава скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара. Аляксандр Фінскі нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў в. Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер – Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка), а ў 1977 абараніў дыплом у Беларускім дзяржаўным

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »