СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024).
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака.

Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай вобласці, Еўфрасінні Полацкай ў Полацку і Мінску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму каля БДУ і шмат іншых. Каля Чырвонага касцела ў Мінску была ўсталявана сакральная манументальная скульптурная кампазіцыя Ігара Голубева «Архангел Міхаіл перамагае зло».

НОВАЯ СКУЛЬПТУРА: ІГАР ЗАСІМОВІЧ, КАЦЯРЫНА ЗАНТАРЫЯ, ПАЛІНА БАГДАНАВА «ГАНДЛЯР КАВУНАМІ»

Віншуем нашых калег-скульптараў, сябраў Беларускага саюза мастакоў Ігара Засімавіча, Кацярыну Зантарыя, Паліну Багданаву з новай скульптурай «Гандляр кавунамі», усталяванай на рынку Заходні (архітэктар — Карака Віктар Іванавіча). Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 4 студзеня 2024 года. Дзесяць гадоў таму гэты калектыў устанавіў на тым жа рынку скульптуру «Гандляр з парсючком» (Дзядзька Антось).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ ТАРАНДА. 03.08-17.09.2023

3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”. Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »