СПАЧУВАЕМ!

6 красавіка 2023 года на 93 годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксандравіч Дударанка.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

Леанід Аляксандравіч Дударэнка неаднаразова абіраўся членам Праўлення Беларускага саюза мастакоў, быў старшынёй секцыі жывапісу і членам Рады (1995-1998). Ён з’яўляўся актыўным членам Студыі ваенных мастакоў.

Мастак быў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2000 года.

Творчасць Л.А.Дударэнкі атрымала вялікае грамадскае прызнанне. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005), медалём Францыска Скарыны (2006), нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2010), ордэнам Кірыла Тураўскага І ступені Беларускай Праваслаўнай царквы (2009), ордэнам Францыска Скарыны (2013).

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі. Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі. Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »