ВЫСТАВА БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ-ФРАНТАВІКОЎ «ВЯСНА ПЕРАМОГІ»

4 мая 2023 года ў 18.00 у Гарадской мастацкай галерэе Л.Д. Шчамялёва ў рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы беларускіх мастакоў-франтавікоў «ВЯСНА ПЕРАМОГІ».

«Кошт Перамогі — мудрасць» Л.Д. Шчамялёў

Пачатак мая — гэта першае цяпло, ласкавае сонца і свежая зеляніна. Пачатак мая — гэта памяць. Для кожнага беларуса гэта памяць аб жудаснай вайне і Вялікай Перамозе. Памяць, якая навякі ўпісана ў гісторыю нашай краіны, кожнага горада, кожнай сям’і.
Народны мастак Беларусі Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў прайшоў усю вайну ад пачатку да канца. Удзельнічаў у бітве за Дняпро, быў цяжка паранены пад Мазыром. Ваяваў у складзе 4-га Кубанскага казацкага корпуса 2-га Украінскага фронта. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
На выстаўцы «Вясна Перамогі» прадстаўлены работы мастакоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, выдатных майстроў айчыннага выяўленчага мастацтва, творы якіх увайшлі ў залаты фонд нашай культуры, у зборы найбуйнейшых музеяў свету. Барыс Аракчэеў, Антон Бархаткоў, Віктар Грамыка, Адольф Гугель, Віктар Гаўрылаў, Пётр Данэлія, Яўген Зайцаў, Аляксандр Казлоўскі, Мікалай Кандрацьеў, Абрам Кроль, Павел Масленікаў, Мікалай Назаранка, Мікалай Назарчук, Тарас Паражняк, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў і многія іншыя беларускія мастакі пракрочылі дарогамі вайны тысячы кіламетраў, атрымалі раненні, змагаліся ў партызанскіх атрадах, ваявалі за Маскву і Кёнігсберг, адчулі жахі канцэнтрацыйных лагераў і акупацыі.
Гэтыя драматычныя падзеі пакінулі незгладжальны след у жыцці і творчасці беларускіх майстроў, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць іх твораў. У сваіх карцінах кожны мастак па-свойму адлюстраваў тэму вайны, што дазваляе нам зараз зірнуць вачыма відавочцаў не толькі на драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і мірныя пасляваенныя дзесяцігоддзі. На палотнах — вобразы партызан, Герояў Савецкага Саюза, якія перадаюць трагічную і напружаную атмасферу ваенных дзён, а яшчэ — пранізлівая прыгажосць роднай зямлі, якая разам з людзьмі, якія змагаліся за яе, перанесла столькі выпрабаванняў. Мастакі-франтавікі, якія баранілі нашу Радзіму, разам з усім народам набліжалі доўгачаканую Вясну Перамогі…

На выставе прадстаўлены работы з фондаў ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» і ГА «Беларускі саюз мастакоў».

Выстава працягнецца па 4 чэрвеня 2023 года.

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: УЛАДЗІМІР ЦЕРАШЧУК. КВЕТАСВЕТ. 22.03-22.04.2023

У працах, прадстаўленых у «Галерэі Мастацтва» Уладзімір Церашчук не спаборнічае з прыродай, а рэфлексуюць наконт яе багацця і разнастайнасці. У кветкавых нацюрмортах Уладзіміра Церэшчука запамінальная мастацкая выява фарміруюць сіла колеру і перадача характару кветак, але без батанічных падрабязнасцяў. Пастаўленыя ў вазы букеты з’яўляюцца магутнай крыніцай інспірацыі для жывапісца… Мастак выбудоўвае свае нацюрморты як структуры са

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »