«ДЭКАРТ-22. ВЫБРАНАЕ» АДКРЫЛАСЬ У ГРОДЗЕНСКАЙ ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЕ
Падарожжа лепшых выбраных твораў з V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ-22» Беларускага саюза мастакоў распачалося — з адкрыцця экспазіцыі ў Гродзенскай выставачнай зале.
Падарожжа лепшых выбраных твораў з V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ-22» Беларускага саюза мастакоў распачалося — з адкрыцця экспазіцыі ў Гродзенскай выставачнай зале.
CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі…
14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.
Праект у рамках выставы «Лаўрэаты V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Дэкарт-22». Палац мастацтва. Адкрыццё 19 студзеня 2023 года ў 18.00 Мэта праекта — вызначэнне і выяўленне асаблівасцяў керамічнай скульптуры або скульптурнай керамікі як памежнай сучаснай з’явы. Уласцівасці скульптуры – аб’ёмы, рытмы мас і прапорцый, чаргаванне разнаважкіх дэталяў, метафарычныя і абагульненыя вобразы – даўно належаць не толькі…
19 студзеня (чацвер) 2023 года ў 18.00 у Палацы мастацтва адкрываецца выстава «ЛАЎРЭАТЫ V ТРЫЕНАЛЕ ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА «ДЭКАРТ-22». Прадстаўляем творы мастакоў, якія былі абраны лаўрэатамі мастацтвазнаўчым журы ў наступных намінацыях: ГРАН-ПРЫ: МАРЫЯ ТАРЛЕЦКАЯ Традыцыя: 1 месца Валерый Калтыгін 2 месца Наталля Яўглеўская 3 месца Наталля Канькова (Віцебск) Наватарства: 1 месца Вольга Рэднікіна 2 месца Ірына…
19 студзеня (чацвер) 2023 года ў 18.00 у Палац мастацтва. Новы выставачны год адкрываем выставай «Дынастыя», прысвечанай 95-годдзю народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі — знакавай постаці беларускага манументальнага жывапісу. У экспазіцыі выставы прадстаўлены таксама работы Канстанціна Вашчанкі (сына) і Ангеліны Вашчанкі (унучкі).
Беларускі саюз мастакоў і Саюз мастакоў Расіі прадстаўляюць выставу «СССР-100», якая 12 студзеня 2023 года адкрылася ў залах Новай Траццякоўскай галерэі ў Маскве. У экспазіцыі выстаўлены работы сяброў двух саюзаў мастакоў,, а таксама знакавыя творы вядомых майстроў савецкага часу.Выстава «СССР — 100» — гэта сімбіёз жывапісу, графікі і скульптуры. У экспазіцыі сабраны самыя рэдкія і ўнікальныя…
У пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь працуе персанальная выстава сябры Гродзенская абласной арганізацыі ГА «БСМ» Валянціны Шобы «Калядныя карункі». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на чароўную выставу вядомай гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. Кожны твор мастака напоўнены таямнічай прыгажосцю і магіяй Раства. Казкі, чараўніцтва, містычная прырода, беларускія арнаменты, антураж — усё знайшло сваё…
12 студзеня ў Новай Траццякоўцы ўрачыста адкрываецца выстава да 100-годдзя ўтварэння СССР. Экспазіцыя змяшчае каля 400 станковых твораў жывапісу, скульптуры і графікі з фондаў Саюза мастакоў Расіі і Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый і студый сучасных аўтараў. Спецыяльны раздзел выставы прысвечаны рэтраспекцыі. У яе кантэксце ўпершыню за больш чым паўвекавы перыяд будуць паказаны ўнікальныя…
У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстава тэкстылю «Іншы позірк» сябры секцыі тэкстылю Беларускага саюза мастакоў Вольгі Реднікінай. Мастацтва тэкстылю ў творчасці беларускіх мастакоў з’яўляецца адным з вядучых накірункаў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У ім адначасова адлюстроўваецца культура традыцый, аўтарскія новаўвядзенні і эксперыментальныя тэхнікі. Вольга Рэднікіна з 2016 па 2022 была старшынёй секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага…