ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ». ВЫСТАВА ЮЛІІ МАЦУРА. 01.03.-23.03.2024

СЯБРЫ!
ЗАПРАШАЕМ У ГАЛЕРЭЮ «БЕЛАРТ»

У першы дзень вясны, 1 сакавіка ў 18.00 у мастацкай галерэі БелАрт адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Юліі Мацура «Сузіранне».

Экспазіцыя выставы дапамагае гледачам запаволіцца і пачаць вывучаць рэальнасць праз прызму мастацкіх вобразаў. У сённяшнім свеце са звышхуткімі тэмпамі, вельмі каштоўна, што мастак можа дазволіць сабе мець час на сузіранне. Асэнсаванне ж убачанага ў творчых людзей адбываецца праз стварэнне твораў мастацтва.

Прыродныя матывы — гэта тое, што натхняе Юлію Мацуру ў любую пару года. Мастачка тонка прыкмячае графіку галін, метрычныя шэрагі траў, фактуру лісця. Стрыманыя па колеры працы, раскрываюць сваё ўздзеянне праз адмысловую пластычнасць і рытміку кампазіцыі.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ: МІНСК. ХХ СТАГОДДЗЕ. 23.02-24.03.2024

23 лютага — 24 сакавіка 2024 года ў музеі працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Беларусі і яе сталіцы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, жывапісныя і графічныя работы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод аўтараў работ — М. Аксельрод, М. Дучыц, А. Тычына, А. Паплаўская, М. Рыжыкаў, У.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

6 красавіка 2023 года на 93 годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксандравіч Дударанка. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Леанід Аляксандравіч Дударэнка неаднаразова абіраўся членам Праўлення Беларускага саюза мастакоў, быў старшынёй секцыі жывапісу і членам Рады (1995-1998). Ён з’яўляўся актыўным членам Студыі ваенных мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА «БСМ»: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »