«ПЕРЛ» АНДРЭЯ ВАРАБ’ЕВА І АКСАНЫ ЕЎДАКІМЕНКІ. ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА». 13.03.-21.04.2024

13 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры і жывапісу “ПЕРЛ” сябраў Беларускага саюза мастакоў Андрэя Вераб’ёва і Аксаны Еўдакіменка.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў.

Андрэй Вераб’ёў – выпускнік Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У творчасці майстра больш за ўсё вылучаюцца дзве тэмы: аўтапартрэты і тэма кахання. Філасофскія разважанні знайшлі ўвасабленне ў скульптурных работах аўтара.

Лёгкія, нібыта празрыстыя сны, жывапісныя творы выпускніцы мастацка-графічнага факультэту Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя П.М. Машэрава Аксаны Еўдакіменка быццам бы пранізаны ўнутраным святлом, няспешным сузіраннем рухаў душы. Многія работы прысвечаны дачцэ Адэлаідзе, яе дзіцячым захапленням. Пейзажы мастачкі выклікаюць адчуванне тайны і чараўніцтва, а абстрактныя карціны дэманструюць рухлівую, насычаную, жывую каларыстыку.

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 жніўня 2023 года на 83 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Барыс Іванавіч Первунінскіх. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Барыс Іванавіч Первунінскіх нарадзіўсявіка 1941 у вёсцы Райгарадок Шчучынскага раёна Акмалінскай вобласці Беларускі тэатральна — мастацкі інстытут ён скончыў у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА з 85-годдзем! Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, кафедру інтэр’еру і абсталяванні. З гэтага часу справай жыцця становіцца дызайн і падрыхтоўка спецыялістаў гэтага профілю ў роднай ВНУ, а потым у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з нядаўняга часу ў БДУ. Быў народным дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР апошняга склікання. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Член міжнароднай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

28 кастрычніка 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994 г., Лагуновіч-Чарэпка Сяргей Аляксандравіч (27.12.1953 – 28.10.2023). Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Развітанне з Сяргеем Аляксандравічам Лагуновічам-Чарэпкам адбудзецца 30 кастрычніка 2023 г. а 11-й гадзіне ў памяшканні Мінскага крэматорыя на Паўночных могілках. Сяргей Лагуновіч-Чарэпка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«Viva Kola Art» — 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу «Viva Kola Art», які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта — Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб «Мінск» — вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »