ВІНШУЕМ!
Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
13 верасня ў Віцебскім мастацкім музеі адкрылась рэспубліканская выстава скульптуры «Адметнасць». Праект падрыхтаваны секцыяй скульптуры ГА «Беларускі саюз мастакоў».
СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на…
СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 жніўня 2023 года на 83 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Барыс Іванавіч Первунінскіх. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Барыс Іванавіч Первунінскіх нарадзіўсявіка 1941 у вёсцы Райгарадок Шчучынскага раёна Акмалінскай вобласці Беларускі тэатральна — мастацкі інстытут ён скончыў у…
Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,…
15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў….
15 жніўня (аўторак) 2023 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Андрэя Карпянкова « PALISSADE / КВЕТНІК». Андрэй Карпянкоў, мастак-жывапісец, выкладчык. Жыве і працуе ў г.Мінску. У 2008 г. скончыў кафедру “жывапіс” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 г. выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. З…
7 верасня 2023 года а 16-й гадзіне на пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20а) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Вячаслава Шамшура “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 30 твораў у тэхніцы пастэлі і алейнага жывапісу з калекцыі аўтара, выкананых ім на працягу апошніх 30 гадоў. Рэалістычнае бачанне…
З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —…
3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”. Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх…