СПАЧУВАЕМ!

12 кастрычніка 2023 года на 81 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар ЭДУАРД БАРЫСАВІЧ АСТАФ’ЕЎ.
Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака.

Эдуард Астаф’еў родам з горада Хімкі Маскоўскай вобласці. Але скончыўшы ў 1972 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у народных мастакоў А.А. Бембеля і А.К. Глебава, прысвяціў сваю творчасць беларускай культуры.

Сярод шматлікіх работ Эдуарда Астаф’ева можна вылучыць: манументальныя комплексы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, манумент Раману Шацілу ў Светлагорску, мноства мемарыяльных дошак (М. Багдановічу, П. Пестраку, К. Чорнаму і інш.). Таксама вядомы працы за межамі Беларусі. Найбольш яскравым можна адзначыць помнік Францыску Скарыну, устаноўлены ў Празе. За стварэнне помніка мастак атрымаў ад МЗС Чэхіі медаль.

З 1978 года Эдуард Астаф’еў член Саюза мастакоў СССР. Удзельнік міжнародных выставак у Расіі, Эстоніі, Латвіі. Многія яго работы захоўваюцца ў музеях і мастацкай калекцыі саюза.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: АЛЯКСАНДР ФІНСКІ. 21.01-05.03.2023

  Выстава скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння аўтара. Аляксандр Фінскі нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў в. Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер – Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка), а ў 1977 абараніў дыплом у Беларускім дзяржаўным

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА “НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ”. З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні “Высокае месца” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы “НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ” сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча. На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з 65-годдзем Уладзіміра Масленікава!

Віншуем з 65-годдзем вядомага мастака-жывапісца Уладзіміра Паўлавіча Масленікава, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі жывапіс, загадчыка кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прозвішча Масленікавых шырока вядомае ў колах беларускіх мастакоў і ў асяроддзі аматараў жывапісу. Імпульс гэтаму даў яе пачынальнік, народны мастак Беларусі Павел Васільевич Масленікаў, чыя творчасць істотна паўплывала на развіццё пейзажа ў беларускім мастацтве.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ – КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. – працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »