«МЫ — РАЗАМ. ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ МАЛІШЭЎСКАГА». ВЫСТАВА ТВОРЧАГА АБ’ЯДНАННЯ «АРЦЕЛЬ»
У “Арт-партале” Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацва” 16 чэрвеня 2021 года адкрылася выстава “Мы – разам. Памяці Сяргея Малішэўскага (1956-2020)” творчага аб’яднання “Арцель”. РЫГОР НЕСЦЕРАЎ, кіраўнік творчага аб’яднання «Арцель», куратар выставы»: Калі хто-небудзь ці што-небудзь з’явілася ў нашым жыцці, то гэта назаўсёды застаецца з намі не толькі ў нашай памяці, але і ў гісторыі, у…
